zexmlss
Directory actions
More options
Directory actions
More options
zexmlss
Folders and files
| Name | Name | Last commit date | ||
|---|---|---|---|---|
parent directory.. | ||||
ZEXMLSSLIB 0.0.15 (beta)
Для Lazarus, Delphi 7, C++Builder 6.
Borland Developer Studio 2005, BDS 2006, CodeGear Delphi 2007,
CodeGear RAD Studio 2009, 2010, Delphi XE і Delphi XE2.
(Delphi 5 і 6 не правяраў. Delphi 5 толькі з кадоўкамі windows-1251 і CP866, але можна дадаць
свае функцыі)
Праца з файламі Excel XML Spreadsheet / OpenDocument Format (ODS) / OOXML (xlsx) без усталяванага Excel-а/OO Calc-а.
Усталёўка
---------
1. Lazarus
0. Калі не выкарыстоўваеце модуль перакадоўкі LConvEncoding.pas, прыбярыце
ў src\zexml.inc радок {$DEFINE USELCONVENCODING} (з UTF-8 будзе
працаваць звычайна, а астатнія кадоўкі прыйдзецца ручкамі)
1. Пакет->Адкрыць файл пакета (*.lpk) (Components->Open Package
File (*.lpk))
2. Адкрыць zexmlsslib.lpk
4. Націснуць Усталяваць (Install).
5. Націснуць "Так"("Yes") калі прапануе перасабраць lazarus.
2. Delphi 7, BDS 2005, BDS 2006, Delphi 2007, CodeGear RAD Studio 2009/2010, Delphi XE і Delphi XE2.
Папярэджанне: Delphi 5 будзе працаваць толькі з кадоўкамі
windows-1251 і CP866, іншыя кадоўкі прыйдзецца ручкамі (можна
паспрабаваць узяць system.pas з Delphi 7)!
0. Калі не выкарыстоўваеце ZColorStringGrid, дадайце ў src\zexml.inc радок
{$DEFINE NOZCOLORSTRINGGRID}
1. Выдаліце папярэднюю версію (адпаведныя bpl, dcp і dcu падчысціце).
2. Дадайце (калі неабходна) дырэкторыю з зыходным кодам у Tools->
Environment Options->Library->Library Path (для BDS 2005 ці
BDS 2006 у Tools->Options->Environment Options->Delphi Options->
Library - Win32->Library Path)
3. Для выкарыстання функцый ReadXLSX, SaveXmlssToXLSX, SaveXmlssToODFS
і ReadODFS: прачытайце /delphizip/readme.txt, заменіце ў дырэкторыі src inc-файлы на /delphizip/патрэбны_пакавальнік
(пакуль падтрымліваюцца TurboPower Abbrevia (http://sourceforge.net/projects/tpabbrevia/),
Synzip (http://synopse.info) і JEDI Code library (http://sourceforge.net/projects/jcl/)). Усталюйце патрэбны пакавальнік.
4. Адкрыйце патрэбны zexmlsslibe.dpk (ці zexmlsslib.dpk калі не
выкарыстоўваецца ZColorStringGrid). Націсніце "Compile" затым "Install".
3. C++ Builder 6
0. Калі не выкарыстоўваеце ZColorStringGrid, дадайце ў src\zexml.inc радок
{$DEFINE NOZCOLORSTRINGGRID}
1. Выдаліце папярэднюю версію (адпаведныя bpl і bpi падчысціце).
2. Дадайце (калі неабходна) дырэкторыю з зыходным кодам у
Tools->Environment Options->Library->Library Path
3. Адкрыйце патрэбны zexmlsslibe.bpk (ці zexmlsslib.bpk калі не
выкарыстоўваецца ZColorStringGrid). Націсніце "Compile" затым "Install",
калі праблемы з *.hpp, то вазьміце патрэбныя файлы з \hpp\cbuilderХ\.
Ліцэнзія
--------
Распаўсюджваецца па zlib License.
1. Дадзенае ПА пастаўляецца "як ёсць", аўтар не гарантуе правільную працу
софту і не нясе адказнасці за магчымую шкоду ў выніку яго
выкарыстання.
2. На распаўсюд змененых версій ПА накладваюцца наступныя абмежаванні:
1. Забараняецца сцвярджаць, што гэта вы напісалі арыгінальны прадукт;
2. Змененыя версіі не павінны выдавацца за арыгінальны прадукт;
3. Апавяшчэнне пра ліцэнзію не павінна прыбірацца з пакетаў з зыходнымі тэкстамі.
Папярэджанне!!!
-----------------
У наступных версіях магчыма даданне новых уласцівасцяў/метадаў у класы,
перанос класаў/працэдур/функцый у іншыя файлы і ўсё такое (бэта ўсёткі).
Кантакты
--------
Калі ёсць пытанні, каментары ці прапановы то звяртайцеся.
Аўтар: Небарак Руслан Уладзіміравіч (так у пашпарце напісана)
url: http:\\avemey.com
e-mail: [email protected] (avemey(мяў).tut.by)